Сказка Масенжны дзядок
На другі дзень рано прыходзяць браты старшые глядзець пшаніцы — аж пшаніца цэлая, а дурань спіць. Яны пабудзілі дурня і сталі пытаць: «Чаму сягоння цэлая пшаніца?» Ён расказаў братам усе, як было, і паказаў пташку, каторая сідзела ў меху. Яны адабралі ад дурня тую пташку і паняслі бацьку на паказ. Прышоўшы да бацька, яны сказалі, што дурань спіць і што яны злавілі пташку, каторая сядзела на пшаніцы і ела. Бацька, разглядзеўшы тую пташку, панес её да круля. Круль узяў пташку, заплаціў за яё мужыку і казаў замкнуць да склепу5, а ключ аддаў жонцы.
Сядзела тая пташка, сядзела ў склепе, аж падбег пад дзвері маленкі кралевіч. Дак тая пташка зачыная прасіць у кралевіча чалавечаскім голасам, каб ён яё выпусціў. «Як же я магу выпусціць, калі ключ ад склепу ў маей маткі на шыі?» — сказаў кралевіч. «Вазьмі падлащыся6 да маткі, адкрадзі ключ і мяне выпусці», — сказала пташка. Той кралевіч так і зрабіў: прышоў да маткі, зачаў песціцца7, адкраў ключ і выпусціў тую пташку; а тая пташка — то быў масенжны дзядок, і ён, выходзячы з склепу, сказаў кралевічу: «Як чаго табе будзе трэба, то толькі выйдзі на двор і скажы: масенжны дзедку, памажы мне! — то я зараз прыстаўлюся, і чаго толькі будзе трэба, то ўсё зраблю».
На другі дзень круль паспрашаў гасцей, каб паглядзелі такой дзіўнай пташкі. Паз'ежджаліся госці глядзець пташкі і па абедзе пашлі да склепу; прыходяць туда, адамкнулі склеп; аж пташкі няма! Кароль зараз да жонкі, бо ў яё былі ключы. Жонка бажылася, прысягалася, што не выпущала пташки, але ёй не верылі і прысудзілі яё страціць8. Плакала яна, плакала, а после прыпамінае, што коло яё песціўся сын і пэўно9 ён адкраў ключы; яна гэта сказала мужу і ўсем гасцям. Госці адны казалі, каб сына павесіць, другіе казалі — каб утапіць, а адзін із гасцей кажэ, што пашыць яму свіны кажушок і пусціць ў свет. Усе на гэта згадзіліся10. Матка вельмі плакала, а после, бачучы, што плач не паможэ, казала прынясці той свіны кажушок і панашівала ў яго грошей прынаймней тысяч сто бумажкамі і золотом, і выправадзіла яго.
Ён узяў кіёк11 дый пашоў. Ідзе ён, плачэ, што яму начаць? Аж прыходзіць яму на мысль масенжны дзядок; ён взашоў на гору і сказаў: «Масенжны дзедку! Памажы мне». Дак зараз той дзядок прышоў да яго і запытаўся: чаго яму трэба? Ён расказаў ўсе, як было, і прасіў, каб яму памог. Дзядок, падумаўшы, сказаў: «Ідзі ты за моро12 да караля і прасі яго, каб прыняў цябе за кухціка13; як ён цябе прыме, то зараз будзе вайна, і ты папрасіся ў кухара, каб цябе пазволіў пайці14 паглядзець той вайны, і як ён цябе пазволіць, то выйдзі за варота і пакліч мяне».
Той кралевіч паслухаў дзедка і пашоў; прыходзіць ён за моро — аж стаіць палац15, і на дваре пахаджая круль. Кралевіч ў свіным кажушку падышоў да караля і стаў прасіцца каб прыняў яго да сябе за кухціка. Кароль згадзіўся і казаў ісці да кухні. Служыў ён у караля год, другі, аж на трэцём гаду зрабілася вайна. Круль пазбіраў войско, сам вабраўся і паехаў на вайну. Кухцік, даведаўшыся, што кароль паехаў, зачаў прасіцца ў кухара, каб яму пазволіў паглядзець вайны; кухар не хацеў пазволіць, але кралевіч даў кухару пяць рублеў, і ён яму пазволіў. Кралевіч вышаў за браму16 і зачаў клікаць масенжного дзедка.
Дзядок зараз прыставіўся, даў яму каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў меч, даў сярэбранае яблыко і сказаў: «Ты на вайне гэтым мечом паб'еш усё непрыяцельскае войско; круль цябе будзе прасіць да свайго палацу, але ты не йдзі; а гэтое яблыко, як вернешся да палацу, то будзеш качаць, і будзе ў цябе прасіць кралеўна гэтаго яблычка, то ты тагды аддай ёй, калі яна пазволіць пераначаваць цябе ў кралеўны пакоі ў парозе». Кралевіч так і зрабіў: паехаў на вайну, пабіў ўсё войско; кароль прасіў, каб ён заехаў да палацу, але ён не згадзіўся.
После, прыехаўшы дадому, переадзеўся ў свой свіны кажушок, прышоў да кухні; там, памыўшы начынё17, зачаў качаць срэбнае яблычко — аж уходзіць кралеўна і як убачыла тое яблычко, так і зачала прасіць у яго, каб ён прадаў. «Я нічого болей не хачу, толькі — каб кралеўна пазволіла ў сваём пакоі ў парозе пераначаваць». — «Добра!» — сказала кралеўна і ўзяла яблычко. Як прышла ноч, кралевіч пашоў да кралеўны пакою, пераначаваў ў парозе і вернуўся да кухні.
Церэз гадоў два ізноў зрабілася вайна; кароль таксама пазбіраў войска і паехаў. Кухцік выпрасіўся ў кухара на вайну, взашоў за браму, крыкнуў на дзедка, і ён зараз прыставіўся; даў кралевічу каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў залатое яблыко і казаў аддаць яго кралеўне, тагды, калі яна пазволіць пераначаваць каля свайго ложка18. Кралевіч таксама пабіў непрыяцельскае войско; круль прасіў яго да палацу, але ён не згадзіўся і вернуўся дадому. Памыўшы начынё, зачаў качаць і забаўляцца с сваім яблыкам — аж ізноў вайшла кралеўна і зачала прасіць, каб ён прадаў яблычко. Ён адказаў, што жаднай19 платы не хоча, толькі хоча — каб пазволіла яму пераначаваць пры сваём ложку. Кралеўна пазволіла і ўзяла яблычко. Кралевич сабраўся, пашоў ў кралеўны пакой, пераначаваў каля кралеўны ложка і назаўтра пашоў да кухні і прыняўся да сваёй работы.
Церэз тры года ізноў зрабілася вайна. Круль пазбіраў сваё войска і сам паехаў на вайну. Кралевіч, выпрасіўшыся ў кухара, пашоў паглядзець нібыто20 вайны. Вышаўшы за браму, паклікаў масенжного дзедка; ён зараз прыставіўся, даў яму яшчэ лепшаго каня і яблычко такое, як сонцо, і сказаў: «Ты ізноў паб'еш усё непрыяцельскае войско, цябе раняць ў руку, круль будзе прасіць да сабе, але ты не едзь; а гэтое яблыко аддасі кралеўне тагды, калі яна пазволіць пераначаваць цябе на сваём ложку». Кралевіч, сеўшы на каня, паляцеў на вайну; прыляцеўшы туды, зараз зачаў рубаць непрыяцельскае войска, перарубаў ўсех, але адзін шаблею ударыў кралевіча по руцэ і раніў яго. Кароль, убачыўшы, што яго ранілі, падскочыў зараз, зняў с шыі сваю хустку21, абверцеў рану і, аддаўшы свой пярсцёнак на памятку, прасіў, каб ён заехаў да яго палацу адпачыць; але кралевич не захацеў, ўдарыў каня і схаваўся за гору. Круль вельмі быў рад, што тры вайны кончыў шчасліва і забраў многа другіх краёў.
Кралевіч пусціў каня, пераадзеўся ў свой свіны кажушок і прышоў да кухні. Там разпытываліся ў яго, што бачыў? І ён расказаў аб усём, як некі пан пабіў непрыяцельскае войска, як круль аддаў сваю хустку і свой пярсцёнак на памятку і як прасіў да сабе, але той пан не захацеў. Памыўшы сваім звычаем начынё і гаршкі, стаў сабе забаўляцца з яблыкам, каторае асвеціло цэлую кухню. Як ён забаўляўся з яблыкам, вайшла кралеўна да кухні і, ўбачыўшы такое яблычко, зачала вельмі прасіць, каб ён яго прадаў, і яна яму дасць толькі грошай, колькі ён хоча. Кралевіч ў свіным кажушку сказаў, што ён грошай не хоча, толькі хоча — каб кралеўна пазволіла пераначаваць на сваём ложку. Кралеўна згадзілася і казала паслаць кухціку сваю пасцель. Як надышла ноч, кухцік пашоў да кралеўны пакою, разабраўся і лёг на яё пасцелі.
Назаўтра кола гадзіны22 дванаццатой ў поўдзень прачхнуўся23, кралевіч и казаў прасіць да сабе круля. Круль, здівіўшыся, вабраўся ў мундір, сеў ў карэту і прыехаў. Прыехаўшы пад палац, зараз убачыў стражу незнаёмую, але яна яго ўсюды прапускала, і кароль дашоў да кралевіча пакою. Як толькі адамкнуў дзверы, кралевіч падбег спатыкаць24, прывітаўся с каралем і прасіў сядзець. Кароль зараз пазнаў таго, каторы быў тры разы на вайне і ўсе тры разы пабіў непрыяцельскае войска; также пазнаў на кралевіча руцэ сваю хустку і на пальцы пярсцёнак. Круль зачаў абнімаць кралевіча, што яму памог на вайне, і павёў да сваёй дачкі. А кралеўна даўно яго палюбіла, бо быў вельмі харошы, і зараз з нім заручылася25. На заручынах кралевіч расказаў, як яго выгналі з дому, як масенжны дзядок ім апекаваўся26, як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок яблыка.
Па заручынах у тры нядзелі было вяселле27 вельмі гучное28, а па вяселлі паехалі да родзіцаў кралевіча. Бацькі29 іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як ён служыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после — як адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; а после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім. А масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва ў вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёд-віно піў; па барадзе цякло, а ў роце не было.
Ссылки:
1 Дзедка (дзядок) — по белорусским поверьям, есть хранитель кладов и представляется с огненными глазами и огненною бородою. Эпитет: масенжны (польск. mosiezny — желто-медный), вероятно, указывает на хранение этим дзедком медных кладов.
2 Повадилось.
3 Морг — мера земли, меньше десятины.
4 Караулить, стеречь.
5 Погреб, тюрьма.
6 Подольстись.
7 Ласкаться; (piescic — нежить, баловать, пестовать).
8 Казнить.
9 Наверное (Ред.).
10 Согласились.
11 Палку.
12 Море.
13 Поваренка.
14 Пойти.
15 Дворец.
16 Ворота.
17 Посуду.
18 Постели, ложа.
19 Никакой.
20 Будто бы (Ред.).
21 Платок.
22 Часа.
23 Проснулся.
24 Встречать.
25 Обручилась.
26 О нем заботился.
27 Свадьба.
28 Пышная.
29 Родители.
Масенжны дзядок // Народные русские сказки А. Н. Афанасьева: В 3 т. — М.: Наука, 1984—1985. — (Лит. памятник